Адкрыццё новай выставы “Здесь былое чудно веет…”

25 чэрвеня 2026 года ў Белай зале палаца дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы “Гомельскі палаца-паркавы ансамбль” адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Здесь былое чудно веет…”, якую прадставіў дзяржаўны мемарыяльны гісторыка-літаратурны музей-запаведнік Ф. І. Цютчава “Оўсцюг” (Бранская вобласць) у межах міжнароднага творчага супрацоўніцтва Гомельскага палаца-паркавага ансамля і мемарыяльнага гісторыка-літаратурнага музея-запаведніка   Ф. І. Цютчава “Оўсцюг” Расійскай Федэрацыі.

          Выкладчыкі кафедры беларускай мовы, якія прынялі ўдзел у адкрыцці выставы з цікавасцю паслухалі дырэктара мемарыяльнага гісторыка-літаратурнага музея-запаведніка Ф. І. Цютчава “Оўсцюг” В. М. Шэйкіну, якая пазнаёміла ўсіх прысутных з гісторыяй адкрыцця мемарыяльнага гісторыка-літаратурнага музея-запаведніка “Оўсцюг” на месцы родавага маёнтка Ф. І. Цютчава (1986 г.), творчай работай калектыву музея, сувязямі і супрацоўніцтвам з калегамі Гомельскага палаца-паркавага ансамбля, а затым запрасіла паглядзець экспазіцыю карцін двух мастакоў са збору карцін музея-запаведніка – Міхаіла Рашэтнева і Наталлі Туруноўскай, творы якіх адлюстроўваюць пейзажы і замалёўкі мясцін музея-запаведніка, дзе мінулае ажывае ў дэталях і вобразах.

          Было цікава, пазнавальна. Запрашаем і раім наведаць выставу, якая дапаможа вобразна ўявіць, адчуць дух гісторыі, больш дэталёва спазнаць лірызм і тонкасць ўспрымання малой радзімы паэта і яго твораў.

Ляшчынская В.А.

2011 Адкрыццё новай выставы “Здесь былое чудно веет…”. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates