Выязныя заняткі па методыцы выкладання беларускай мовы



У рамках прафарыентацыйнай работы па падрыхтоўцы будучых настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры 13 кастрычніка і 21 лістапада2017 г. былі праведзены выязныя заняткі па методыцы выкладання беларускай мовы ў ДУА “Гімназія №10 г. Гомеля”. Студэнты 4 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” разам з дацэнтам кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай наведалі камбінаваны ўрок беларускай мовы па тэме “Дзеяслоў” і ўрок развіцця маўлення па тэме “Падрыхтоўка да напісання пераказу” ў 7 класе. Урокі праводзіла настаўніца беларускай мовы і літаратуры, намеснік дырэктра па метадычнай рабоце, былая выпускніца філалагічнага факультэта, Васіленка Наталля Фёдараўна. Мэта заняткаў – выпрацаваць у студэнтаў уменне аналізаваць урок: вызначаць мэту ўрока, яго структуру, метады і прыёмы і інш. Такога роду заняткі вельмі карысныя для студэнтаў 4 курса, якія, на жаль, пазбаўлены азнаямляльна-адаптацыйнай практыкі, якая па старой праграме была прадугледжана на 3 курсе, і яшчэ не бачылі школы. Дзякуем кіраўніцтву гімназіі і настаўніцы, што не адмовілі і паказалі выдатныя ўрокі.

 

 



 

 



2011 Выязныя заняткі па методыцы выкладання беларускай мовы . Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates