Дыпломы пераможцам аліміпіяды

12 студзеня 2018 года выкладчыкі філалагічнага факультэта ўстановы адукацыі “ГДУ імя Ф.Скарыны” прынялі ўдзел ва ўзнагароджанні пераможцаў трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.

Дацэнты кафедры беларускай мовы  Ермакова А.М. і Мінакова Л.М. уручылі пераможцам дыпломы, пажадалі новых перамог.

Дэкан філалагічнага факультэта Палуян А.М. расказала ўдзельнікам і пераможцам алімпіяды пра філалагічны факультэт універсітэта, адзначыла спецыяльнасці, набыць якія магчыма на нашым факультэце, запрасіла атрымліваць вышэйшую адукацыю ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце. 

 ev.jpg

2011 Дыпломы пераможцам аліміпіяды. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates