Інавацыйная форма абмену навуковымі дасягеннямі

Сумесныя навукова-даследчыя праекты з навазыбкаўскім філіялам Бранскага дзяржаўнага ўніверсіэта ўжо плённа працягваюцца некалькі гадоў. Розная тэматыка даследаванняў арганічна ўваходзіць у вялікі накірунак сацыяльна-грамадскіх навук і прысвечана выяўленню і характарыстыцы складнікаў, уласцівасцей духоўнай і матэрыяльнай культуры на пагранічных тэрыторыях. А рэгіён Гомельска-Бранскага пагранічча трывала захоўвае надзвычай цікавую і разнастайную, а таксама актыўна функцыянальную спадчыну духоўных і матэрыяльных традыцый.

На працягу работы над сумеснымі праектамі было выяўлена існаванне ва ўказаным рэгіёне адметнага моўна-фальклорна-міфалагічнага арэала, у які ўваходзяць тры раёны Гомельскай вобласці і некалькі раёнаў Бранскай вобласці.


Сацыялінгвістычная сітуацыя, якая склалася на мяжы ХХ-ХХІ ст. на тэрыторыі Гомельска-Бранскага пагранічча, вызначаецца як унутраная дыглосія, суіснаванне літаратурнай і прастамоўнай формаў у межах адзінай беларускай мовы, і нават як трыглосія: беларуская мова, дыялектная мова Гомельска-Бранскага пагранічча, узнікшая ў выніку пастаяннага і трывалага беларуска-рускага моўнага кантактавання, руская літаратурная мова, якая мае значнае функцыянаванне на ўказанай тэрыторыі. Гэтыя ўзаемадзеянні выяўляюцца падчас лінгвістычных назіранняў і дыялекталагічных даследаванняў размоўнага асяроддзя населеных пунктаў раёнаў Гомельскай вобласці, памежных з Расійскай Федэрацыі. Тая самая маўленчая сітуацыя трывала назіралася ў другой палове ХХ ст. і працягвае мець месца і ў ХХІ ст. у пагранічных з Беларуссю раёнах Браншчыны.

25 мая 2018 года ў рамках Міжнароднага форуму русістаў “Камунікатыўныя пазіцыі рускай мовы ў славянскім паграніччы: двухмоўе і міжмоўная інтэрфрэнцыя”, які праходзіў у Філіяле ФДБАУ ВА «Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка І.Г. Пятроўскага» в г. Навазыбкаве, у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны адбыўся вэбінар “Вопыт рэалізацыі сумесных расійска-беларускіх даследчых і палявых праектаў па этналінгвістыцы, фалькларыстыцы, анамастыцы: Бранск – Гомель – Смаленск – Віцебск – Магілёў”.

На вэбінары былі прадстаўлены тры тэхналагічныя пляцоўкі:

-         “Фальклор і мова Бранска-Гомелськага пагранічча” – навуковы кіраўнік – прафесар д.ф.н. Старадубец С. Н. (Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка І.Г. Пятроўскага);

-         “Асаблівасці матэрыяльнай і духоўнай культуры расійска-беларускага пагранічча: з вопыту навуковых даследаванняў” – навуковы кіраўнік – прафесар д.ф.н. Станкевіч А.А. (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны);

-         “Адлюстраванне моўных кантаўктаў ў анамастыцы прыгранічча” – навуковы кіраўнік – прафесар д.ф.н. Мезенка А.М. (Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава);

-         “Слоўнік магілёўска-смаленскіх пагранічных гаворак” – навуковы кіраўнік – к.ф.н. дацэнт Шапавалава Л.І. (Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. Куляшова).

У анлайн-пасяджэнні прынялі ўдзел навукоўцы ГДУ імя Ф. Скарыны. Навуковы кіраўнік шматлікіх беларуска-расійскіх навукова-даследчых праектаў д.ф.н. прафесар кафедры беларускай мовы Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч падзялілася вопытам сумеснай навукова-даследчай працы беларускіх і расійскіх філолагаў і этнографаў.

Пра сумесную навукова-метадычную дзейнасць ГДУ імя Ф. Скарыны і Філіяла ФДБАУ ВА «Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка І.Г. Пятроўскага» в г. Навазыбкаве гаварыла дэкан філалагічнага факультэта к.ф.н. дацэнт Алена Мікалаеўна Палуян.

Загадчык кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны к.ф.н. дацэнт Алена Мікалаеўна Воінава нагадала ўдзельнікам форуму пра важнасць правядзення сумесных навуковых канферэнцый і запрасіла ўдзельнікаў інтэрнэт-семінара да ўдзелу ў навуковых канферэнцыях, якія ладзіць кафедра.

Сваімі ўражаннямі ад выканання беларуска-расійскіх навуковых праектаў, а таксама вынікамі даследаванняў гаворак, фальклору, міфалогіі тэрыторыі Гомельска-Бранскага пагранічча падзяліліся выканаўцы беларуска-расійскіх навукова-даследчых праектаў д.ф.н. прафесар Валянціна Станіславаўна Новак, к.ф.н. дацэнт кафедры беларускай мовы Кацярына Львоўна Хазанава, к.ф.н. дацэнт кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Алена Аляксандраўна Кастрыца.


2011 Інавацыйная форма абмену навуковымі дасягеннямі. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates