VI Міжнародны кангрэс беларусістаў


27-29 мая ў Мінску адбыўся УІ Міжнародны кангрэс беларусістаў, прысвечаны 20-годдзю ўтварэння Грамадскага аб’яднання “Міжнародная асацыяцыя беларусістаў”.

 


Пленарнае пасяджэнне праводзіў Міхаіл Касцюк, старшыня МАБ. З прывітаннямі выступілі прадстаўнікі Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, іншых грамадскіх аб’яднанняў, заснавальнікі МАБ. На пленарным пасяджэнні выступілі з цікавымі і змястоўнымі дакладамі Гун-Брыт Колер (Германія), Андраш Золтан (Венгрыя), Павел Навуменка, Сяргей Запрудскі (Беларусь).

У рабоце кангрэса прымалі ўдзел таксама вучоныя –прадстаўнікі розных краін: Джым Дынглі, Арнольд Макмілін (Велікабрытанія), Герд Генчэль, Ян Патрык Цэлер (Германія), Міраслаў Янковіч, Багуміл Астроўскі, Гражына Харытанюк (Польшча), Рыгор Піўтарак, Наталля Каралёва (Украіна), Юрый Лабынцаў, Ларыса Шчавінская (Расія), шматлікія прадстаўнікі Беларусі.

На кангрэсе была арганізавана работа круглага стала “Францыск Скарына і яго час” і 18 тэматычных блокаў, прысвечаных актуальным праблемам гістарычнага і сучаснага мовазнаўства, літаратуразнаўства, рэлігіязнаўства, гісторыі. У час кангрэса былі праведзены шматлікія прэзентацыі: “Скарыніяна: новыя публікацыі”, “Летапісы і хронікі Вялікага княства Літоўскага”, Андраш Золтан “Interslavica”, Герд Генчэль, Аляксандр Тараненка, Сяргей Запрудскі “Trasjanka und Surzyk – gemischte weibrussisch-russische und ukrainisch- russische Rede” і інш.

На заключным пленарным пасяджэнні былі падведзены вынікі і праведзены справаздачна-перавыбарны сход.

А. Станкевіч



В.П. Рагойша кіруе пасяджэннем

 

Выступае Віктар Скарабагатаў

 


Выступае Ю. Лабынцаў

 


Выступленне у блоку Германізмы ў беларускай мове



Дыялог А. Мальдзіс - Дж. Дынглі


Круглы стол праводзіць Алесь Суша

 



2011 VI Міжнародны кангрэс беларусістаў. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates