Бацькоўскі сход на філалагічным факультэце
11 лістапада 2017 года на філалагічным факультэце адбыўся бацькоўскі сход.
Дэкан філалагічнага факультэта А.М. Палуян расказала пра факультэт, яго структуру, кафедры. Падрабязна спынілася на пытаннях, звязаных з атрыманнем стыпендыі, у тым ліку і сацыяльнай, матэрыяльнай дапамогай, пропускамі заняткаў, адлічэннем студэнтаў, асаблівасцямі арганізацыі вучэбных і вытворчых практык, магчымасцямі будучага працаўладкавання, атрыманнем другой адукацыі, вывучэннем кітайскай мовы і іўрыта.
Намеснік дэкана па вучэбнай рабоце В.М. Мельнікава пазнаёміла бацькоў з структурай вучэбнага плана, раскладам, асаблівасцямі арганізацыі заліковай і экзаменацыйнай сесіі.
А.М. Воінава, намеснік па выхаваўчай рабоце, распавяла пра арганізацыю вольнага часу студэнтаў, атрыманне месца ў інтэрнаце, удзел у шматлікіх мерапрыемствах на факультэце і ва ўніверсітэце, студэнцкім самакіраванні і г.д.
Затым з бацькамі сустрэліся куратары акадэмічных груп – Н.П. Цімашэнка, дацэнт кафедры беларускай мовы, С.А. Вяргеенка, дацэнт кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі. У час гутаркі ўзнімаліся пытанні наведвання заняткаў, захавання правіл унутранага распарадку, папяховасць студэнтаў.