Сустрэча з навучэнцамі Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Л.С. Выгоцкага
5 снежня 2017 года на філалагічным факультэце ў рамках прафарыентацыйнай работы адбылася сустрэча з навучэнцамі 1 курса Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Л.С. Выгоцкага, арганізаваная і праведзеная дацэнтам кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай сумесна з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры каледжа, былой выпускніцай нашага факультэта, Д.І. Дуброўскай.
Навучэнцаў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта. Студэнтаў правялі па ўсіх кафедрах, пазнаёмілі са складам выкладчыкаў. Затым навучэнцы наведалі музеі факультэта і выслухалі цікавую і змястоўную інфармацыю.
Загадчык кафедры беларускай літаратуры, д.ф.н. прафесар Іван Фёдаравіч Штэйнер правёў цікавую і змястоўную экскурсію ў музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.
Лабарант кафедры рускай і сусветнай літаратуры Аляксандра Мікалаеўна Пятрэнка сустрэла гасцей у літаратурна-асветніцкім цэнтры памяці аб Вялікай Айчыннай вайне “Патрыётыка”, дзе паказала і праілюстравала матэрыялы аб захаванні памяці пра герояў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія з’яўляюцца ўраджэнцамі Гомельскай вобласці.
Мы будзем рады бачыць нашых гасцей сваімі студэнтамі!