ІІІ этап Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове
З 09.01.2018 па 11.01.2018 г. на базе ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны прафесійны аграрна-тэхнічны ліцэй” праходзіў ІІІ этап Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове сярод навучэнцаў 9–11 класаў. У рабоце журы алімпіяды прымалі ўдзел выкладчыкі кафедры беларускай мовы: дац. А.М. Воінава, дац. А.М. Ермакова, дац. Л.М. Мінакова, дац. Л.В. Паплаўная, дац. З.У. Шведава, ст.выкл. Л.П. Дземідзенка.