Кафедра беларускай мовы віншуе з Міжнародным днём роднай мовы!
Няма моў
прыгожых і непрыгожых,
добрых і дрэнных,
багатых і бедных.
Ёсць толькі родныя і няродныя!
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У гонар гэтай падзеі кафедра беларускай мовы філалагічнага факультэта правяла акцыю “Мова мая, я з табой у жыцці шчасце маю…”
Студэнты філалагічнага факультэта прынялі ўдзел у татальным дыктанце. Дыктант аб’яднаў усіх, хто ўмее і хоча гаварыць па-беларуску.
У гэты дзень на філфаку быў праведзены конкурс чытальнікаў. Удзельнікі прачыталі свае любімыя вершы на роднай мове. Пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі.
Сіламі філфака быў праведзены флэшмоб “Гавары са мной па-беларуску”. Арганізатары флэшмоба цікавіліся, ці ведаюць людзі, якіх яны сустракалі, пра дзень роднай мовы, высвятлялі, якую мову лічаць роднай.