Вучэбная дыялекталагічная практыка-2018
Студэнты 2 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” з 25.06.2018 па 07.07.2018 праходзяць вучэбную дыялекталагічную практыку. На першым тыдні практыкі пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры беларускай мовы У.А. Бобрыка і Л.П. Дземідзенка былі наведаны вёскі Навасёлкі, Прысно, Старое сяло, Хальч і інш. Веткаўскага раёна. З мэтай збору фактычнага матэрыялу студэнтамі праводзілася апытванне мясцовых жыхароў аб вядомых звычаях і святах, якія праводзяцца і адзначаюцца ў вёсках, аб традыцыйных абрадах, што захоўваюцца ў наш час. Студэнты атрымалі добрыя ўражанні ад праходжання дыялекталагічнай практыкі і набылі новыя цікавыя звесткі, якія дапамогуць ім у будучай вучобе і навуковай дзейнасці. Другі тыдзень быў прысвечаны апрацоўцы сабранага матэрыялу.