Гавары са мной па-беларуску!

8 снежня выкладчыкі філалагічнага факультэта ў якасці членаў журы ўдзельнічалі ў правядзенні абласнога конкурсу рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску!”, які праводзіўся на базе “Гімназіі №36 імя Івана Мележа”.

На цырымоніі адкрыцця конкурсу выступілі прадстаўнікі Інстытута развіцця адукаці і старшыня журы прафесар кафедры беларускай мовы УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”, доктар філалагічных навук Ляшчынская В.А.

У абласным туры прынялі ўдзел амаль 80 навучэнцаў  9 – 11 класаў Гомеля і Гомельскай вобласці. Конкурс праходзіў у тры этапы. Першы тур – абарона мультымедыйнага эсэ пра традыцыйную беларускую ляльку. Другі  тур – вуснае выказванне на адну з прапанаваных тэм. Трэці тур, у які выйшлі пераможцы двух першых, - вусны водгук на ўрывак з літаратурнага тэксту.

Для настаўнікаў, якія суправаджалі навучэнцаў, быў арганізаваны канцэрт. Акрамя таго, пераможцы першага тура выступілі з мультымедыйным эсэ перад гасцямі і настаўнікамі.

Пасля падвядзення вынікаў пераможцы абласнога конкурсу рытарычнага майстэрства былі ўзнагароджаны дыпломамі.

А. Палуян, дэкан філалагічнага факультэта

 

 

2011 Гавары са мной па-беларуску!. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates