Студэнцкая навуковая канферэнцыя. Секцыя № 4 “Сучасная беларуская мова. Фразеалогія, дыялекталогія і гісторыя мовы”

Студэнцкая навуковая канферэнцыя на філалагічным факультэце працягваецца. 18.04.2019 адбылося пасяджэнне секцыі № 4 “Сучасная беларуская мова. Фразеалогія, дыялекталогія і гісторыя мовы” студэнцкай навуковай канферэнцыі філалагічнага факультэта УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» пад кіраўніцтвам д.ф.н. праф. В.А. Ляшчынскай і к.ф.н. дац. З.У. Шведавай.

З дакладамі выступілі студэнты 1, 3 і 4 курсаў спецыяльнасці «Беларуская філологія»: Андрэйкавец А.М., Чэкан А.А., Дробатаў В.А., Дарашэвіч Э.С., Шчарбатая А., Крукоўская К.А., Гаўрыкава Д.В., Бондарава Я.В., Гаўрылькова Т.У., Бірыла М.А., Тачылкіна М.П.

 

Па выніках канферэнцыі вырашана лічыць работу секцыі здавальняючай; лепшымі вызначыць даклады студэнтаў Дарашэвіч Э.С. (1 курс), Бірыла М.А. (4 курс), Чэкан А.А. (3 курс); тэзісы дакладаў Дарашэвіч Э.С., Бірыла М.А., Чэкан А.А. рэкамендаваць да друку ў зборніку тэзісаў “Дни студенческой науки”.


1

 

 

2

 

 

3

 

 

4

 

 

5

 

2011 Студэнцкая навуковая канферэнцыя. Секцыя № 4 “Сучасная беларуская мова. Фразеалогія, дыялекталогія і гісторыя мовы” . Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates