Сустрэча з міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь
З рабочым візітам ГДУ імя Ф. Скарыны наведаў міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч. У межах правядзення адзінага дня інфармавання «Сацыяльна-эканамічны стан рэгіёнаў і перспектывы іх развіцця» Аляксандр Мікалаевіч сустрэўся з кіраўніцтвам універсітэта, выкладчыкамі і студэнтамі. Размова прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу.
Завітаў Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч і на філалагічны факультэт.
Падчас сустрэчы праходзіла выстава выданняў выкладчыкаў, студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта. На выставе навуковых выданняў філалагічнага факультэта былі прадстаўлены вынікі навуковых даследаванняў выкладчыкаў і студэнтаў кафедры беларускай мовы.