Секцыя ХLIX студэнцкай навуковай канферэнцыі “Дні студэнцкай навукі: Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства” “Стылістыка мовы мастацкага твора”

Секцыя  № 3  

“Стылістыка мовы мастацкага твора”

Кіраўнік секцыі – Паплаўная Л.В.

 

З 09.04.20 по 30.04.20 праводзіцца ХLIX студэнцкая навуковая канферэнцыя “Дні студэнцкай навукі: Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства”. У гэтым годзе пасяджэнні адбываюцца ў дыстанцыйным рэжыме. Кафедра беларускай мовы арганізавала пасяджэнне секцый канферэнцыі. 

1 Пархоменка Д.Д, 4 курс . “Лінгвістычныя асаблівасці твораў  В. Адамчыка”. Навуковы кіраўнік ‑ Хазанава К.Л. У дакладзе разглядаюцца моўныя рысы твораў В.Адамчыка, выяўляюцца асаблівасці ўжывання пісьменнікам лексічных, фразеалагічных і вобразна-выяўленчых сродкаў беларускай мовы.

2 Панчэня М.П., 3 курс. “Метафарызацыя паэтычнага тэксту Якуба Коласа”. Навуковы кіраўнік ‑ Паплаўная Л.В. У дакладзе разгледжаны такі сродак мастацкай выразнасці, як метафара. Метафарычнасць слова – адзнака творчай манеры Якуба Коласа, асаблівасць яго светаўспрымання і паэтычнага адлюстравання аб’ектыўнай рэчаіснасці. Паэтычныя метафары Я.Коласа самыя розныя паводле часцінамоўнага выражэння апорнага ці метафарызаванага кампанента. Гэта вербальныя, субстантыўныя, ад’ектыўныя і адвербіяльныя метафары. У працэс метафарызацыі паэт уключае разнастайныя паводле сваёй семантыкі лексемы, якія характарызуюць пераважна прыродныя з’явы і аб’екты. У выніку ствараюцца арыгінальныя і непаўторныя метафары, праз якія выяўляецца адметнасць мастацкага стылю паэта.

3 Прахарэнка Р.А., 3 курс. “Параўнальная канструкцый ў рамане Л.Дайнекі “След ваўкалака””. Навуковы кіраўнік ‑ Паплаўная Л.В. У дакладзе разгледжана параўнанне як сродак мастацкай выразнасці ў мове рамана Л. Дайнекі “След ваўкалака”. Прааналізаваны асноўныя спосабы выражэння параўнальных канструкцый: параўнальныя звароты, даданыя параўнальныя сказы, творны параўнання. У рамане “След ваўкалака” пераважаюць параўнальныя звароты са злучнікам як, якія могуць мець як развітую, так і неразвітую структуру. Значна радзей аўтар выкарыстоўвае даданыя параўнальныя сказы. Праведзена класіфікацыя параўнанняў паводле спосабаў выражэння аб’екта і суб’екта параўнання. Параўнальныя канструкцыі з’яўляюцца важным сродкам стварэння вобразнасці ў мове рамана “След ваўкалака” Л. Дайнекі.

4 Кушнер Т.А., 3 курс. “Лексічныя сродкі моўнай выразнасці ў паэтычных творах А. Вярцінскага”. Навуковы кіраўнік ‑ Паплаўная Л.В. У дакладзе разгледжаны такія сродкі мастацкай выразнасці ў паэтычнай мове А. Вярцінскага, як метафара, эпітэт і параўнанне. Вызначаны  асноўныя разнавіднасці тропаў, спосабы іх выражэння, вызначана іх стылістычная роля ў мастацкім тэксце. Прааналізаваныя тропы дапамагаюць зрабіць тэкст твора жывапісным, наглядным, па-мастацку дакладным, выяўляюць эмацыянальныя адносіны аўтара да таго, пра што ён піша.

5 Васькевіч Я.А., 3 курс. “Устарэлая лексіка ў мове гістарычных раманаў Л. Дайнекі”. Навуковы кіраўнік ‑ Паплаўная Л.В. У дакладзе разгледжана ўстарэлая лексіка ў мове гістарычных раманаў Л.Дайнекі “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды”. Устарэлыя словы размежаваны на гістарызмы і архаізмы. Вызначаны і апісаны асноўныя лексіка-тэматычныя групы гістарызмаў: назвы старажытнай зброі, назвы старажытных грашовых адзінак, старажытных адзінак вымярэння, назвы асоб паводле іх дзейнасці, назвы старажытнага адзення і інш. У сваіх творах аўтар імкнецца праўдзіва адлюстраваць гісторыю беларускага народа, яго культуру, традыцыі, што ў многім дасягаецца дзякуючы выкарыстанню ўстарэлай лексікі.

6 Уніятава К.В., 1 курс. “Назвы жаночага строю ў гаворках Гомельшчыны”. Навуковы кіраўнік ‑ Станкевіч А.А. У дакладзе разглядаюцца найменні жаночага адзення, зафіксаваныя аўтарам у родных мясцінах, выяўляюцца асаблівасці ўжывання назваў, іх разнастайнасць. 

7 Гаўрылькова Т.В., 4 курс. “Моўныя сродкі вобразнасці ў вясельных песнях Гомельшчыны”. Навуковы кіраўнік ‑ Станкевіч А.А. У дакладзе на матэрыяле вясельна-абрадавай паэзіі Гомельшчыны разглядаюцца метафара, эпітэт, параўнанне як сродкі стварэння вобразнасці і ацэначнасці.

8 Краўцова Ю.М., 4 курс. “Лексіка-семантычныя сродкі выяўленчай выразнасці ў прыказках і прымаўках”. Навуковы кіраўнік ‑ Станкевіч А.А. У дакладзе апісваюцца метафара, эпітэт і параўнанне як лексіка-семантычныя сродкі стварэння вобразнасці і выразнасці ў прыказках і прымаўках.

9 Ляўковіч А.А., 4 курс. “Слова і вобраз у паэзіі С. Грахоўскага”. Навуковы кіраўнік ‑ Станкевіч А.А. У дакладзе аналізуюцца сродкі сінтаксічнай выразнасці ў мове паэтычных твораў С. Грахоўскага

10 Арэшка Ю.А., 3 курс. “Моўныя сродкі элакуцыйнасці ў сучаснай публіцыстыцы”. Навуковы кіраўнік ‑ Станкевіч А.А. Даклад прысвечаны аналізу моўных сродкаў красамоўнага выкладу зместу ў сучаснай публіцыстыцы.

 

2011 Секцыя ХLIX студэнцкай навуковай канферэнцыі “Дні студэнцкай навукі: Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства” “Стылістыка мовы мастацкага твора”. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates