Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі

9 снежня 2021 года з нагоды 130-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча студэнтамі групы БФ-41 пад кіраўніцтвам куратара Шведавай З.У. была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя па творчасці Максіма Багдановіча «Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі».

ev

 

Максім Адамавіч Багдановіч (нарадзіўся 9 снежня 1891 г.) – беларускі паэтпубліцыстлітаратурны крытык, перакладчык,  літаратуразнавец; класік беларускай літаратуры, адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай беларускай мовы. Спадчына Максіма Багдановіча ўвайшла ў залаты фонд беларускай культуры.

І сёння студэнты філалагічнага факультэта не маглі не адзначыць дзень нараджэння песняра чыстай красы” (А. Луцкевіч), “госця з высокага неба” (У. Ігнатоўскі), які высакародна спасцігаў “красу і светласць” у кожнай беларускай з’яве.

Студэнты групы БФ-41 узнавілі творчы і жыццёвы шлях Максіма Багдановіча, гучалі песні на вершы Максіма Багдановіча “Зорка Вянера”, “Вераніка”, “Слуцкія ткачыхі” і іншыя ў выкананні ансамбля “Песняры”. Студэнты прадэкламавалі ўрыўкі самых любімых вершаў паэта.

Максім Багдановіч сапраўды Богам дадзены нашай нацыі, народу беларускаму, дадзены навырост” (Р.Барадулін).

IMG-43a1beb0028628f1c3dfddaf34810681-V

 

IMG-c5b94f4514b453a7a6a688c0e6197a91-V

 

IMG-6f8345eaabfb649ecb069695c4919c3e-V

2011 Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates