Скарына і наш час 2022

25 лютага 2022 года на філалагічным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны прайшла МІЖНАРОДНАЯ НАВУКОВАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ "Скарына і наш час", арганізаваная кафедрай беларускай мовы Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэт імя Францыска Скарыны.

 

У канферэнцыі прынялі ўдзел вядомыя мовазнаўцы, літаратуразнаўцы, фалькларысты і мастацтвазнаўцы і маладыя навукоўцы - студэнты, магістранты, аспіранты, якія толькі пачынаюць свой шлях у навуку.

Канферэнцыя "Скарына і наш час" стала традыцыйнай на філалагічным факультэце. Ініцыятарам правядзення навуковых канферэнцый, прысвечаных вывучэнню творчай спадчыны Ф.Скарыны, быў прафесар Уладзімір Васільевіч Анічэнка, вядомы даследчык гісторыі ўсходнеславянскіх моў, славіст міжнароднага ўзроўню, адзін з пачынальнікаў беларускай скарыніяны і аднзін з ініцыятараў прысваення нашай вну ганаровага імя беларускага першадрукара Францыска Скарыны. Першая канферэнцыя адбылася ў 1990 г. пад назвай «Скарынаўскія чытанні», наступныя дзве канферэнцыі — у 1994 і 1997 гг. прайшлі як Рэспубліканскія навуковыя канферэнцыі, а з 1999 г — як Міжнародныя навуковыя канферэнцыі. Сённяшняя канферэнцыя — 13.

Пра незвычайны лёс і навуковую дзейнасць Уладзіміра Васільевіча нагадала ўдзельнікам канферэнцыі Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч, д.філал.н., прафесар кафедры беларускай мовы ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”.

Дэкан філалагічнага факультэта ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” к. філал. н., дацэнт Алена Мікалаеўна Палуян  прывітала ўдзельнікаў навуковай сустрэчы і расказала пра даследаванні жыцця і дзейнасці беларускага асветніка, якія адбыліся да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Вольга Аляксееўна Ляшчынская, д.філал.н., прафесар кафедры беларускай мовы ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” расказала пра семантычныя адрозненні асобных фразеалагізмаў беларускай мовы.

IMG-41218956dc38332fc8d88b01c2ed21b3-V

 

IMG-1f70a6043d670c79a8f814c3539b41f3-V

 

IMG-3203d6e2e62f2e14eb3595d75e9332ac-V

 

IMG-cf4974d55872c66b55673348d3c54264-V

 

IMG-4c046d8e27f142ce58476419ef6ef9d8-V

2011 Скарына і наш час 2022. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates