Сустрэча з супрацоўнікам Веткаўскага музея стараабрадніцтва

20 лістапада 2014 года на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з Лявонцьевай Святланай Іванаўнай, супрацоўнікам установы культуры “Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава”. Гутарка была прысвечана кніжнай культуры, яе зараджэнню на тэрыторыі Беларусі, асобам, якія стаялі ля вытокаў захавання кніжных традыцый. Студэнтам першага курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” было асабліва цікава праслухаць незабыўны аповед Святланы Іванаўны пра старажытныя кнігі і рукапісы, дакрануцца да ўнікальных помнікаў пісьменства. Філолагі-першакурснікі вывучаюць дысцыпліну “Беларуская палеаграфія”, таму арганізаваная на факультэце сустрэча была вельмі карыснай для іх і пакінула самыя добрыя ўражанні. 

 











2011 Сустрэча з супрацоўнікам Веткаўскага музея стараабрадніцтва. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates