Наведванне абласной бібліятэкi


19.11.2015 г. студэнты першага курса філалагічнага факультэта (гр. БФ-11) пад кіраўніцтвам Цімашэнка Наталлі Паўлаўны наведалі абласную бібліятэку імя У.І.Леніна (Музей рэдкай кнігі).

Мы атрымалі вялікае задавальненне ад гэтай цікавай і пазнавальнай для нас экскурсіі. Знаёмства са старажытнымі кнігамі, што з’явіліся шмат стагоддзяў назад, агляд кніг, якія складаюць калекцыю  князёў Паскевічаў, – усё гэта застанецца ў нашай памяці. Мы вельмі ўдзячны за гэта нашаму выкладчыку Цімашэнка Н.П., якая выкладае ў нас “Беларускую палеаграфію”, за тое, што яна прапанавала нам гэтую экскурсію.

БФ-11

2011 Наведванне абласной бібліятэкi. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates