Гістарычна недакладная трагікамедыя

31 кастрычніка студэнты юрыдычнага, філалагічнага і гістарычнага факультэтаў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны ўбачылі   спектакль “Кар’ера доктрара Рауса”, пастаўлены Рэспубліканскім тэатрам беларускай драматургіі па п’есе сучаснага беларускага пісьменніка  Віктара Марцінавіча.  П’еса стала адным з пераможцаў конкурса “Францыск Скарына і сучаснасць”  у 2016г.

“Кар’ера доктара Рауса” – гісторыя чалавека, які нарадзіўся раней сваёй эпохі. Спектакль расказвае пра пакуты Скарыны ў справе кнігадрукавання, яго падарожжы па Польшчы, Чэхіі, Германіі, Расіі. Адусюль доктара медыцыны выганяюць, бачаць у ім вар’ята або агента. А ён, даверлівы і наіўны ідэаліст, працягвае верыць людзям.

Скарына – чалавек, які належыць свету, а не якой-небудзь асобнай краіне ці этнасу. Скарына – творчая асоба, галоўны вораг якога – “файны хлопчык у галіфэ”, якому замінаюць творчыя памкненні, вандроўны лад жыцця і сам факт існавання мастака. 

Выдатная акцёрская ігра, мноства алюзій на падзеі сучаснага жыцця, цудоўная беларуская мова, класічная музыка Моцарта, Вагнера, Брамса – усё гэта захапіла гледачоў, нягледзячы на тое, што спектакль ішоў тры гадзіны. 

А. Палуян, дэкан філалагічнага факультэта




2011 Гістарычна недакладная трагікамедыя. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates