Сучасная форма іменавання ўсходніх славян
17 студзеня 2018 года студэнты групы ПСз-12 мелі магчымасць паўдзельнічаць у гутарцы-прэзентацыі на тэму “Узнікненне і фарміраванне трохчленнай формулы ідэнтыфікацыі асобы ва ўсходніх славян”, якую правяла дацэнт кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Н.А. Багамольнікава.
Студэнты пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення, фарміравання і функцыянавання ўласных імёнаў, імёнаў па бацьку і прозвішчаў у антрапаніміі ўсходніх славян, у тым ліку і беларусаў. Студэнтам цікава было даведацца, што першым элементам афіцыйнага наймення асобы з’яўляецца імя, а вось прозвішчы ўзніклі ў формуле самымі апошнімі.