АМАТАРЫ ФІЛАЛОГІІ

З 8 па 12 студзеня ў Гомелі  прайшоў трэці (абласны) тур Рэпубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Сёлета ў алімпіядзе ўдзельнічалі 108 навучэнцаў Гомеля і Гомельскай вобласці. Адкрыццё алімпіяды адбылося 8 студзеня на базе Дома настаўніка. Ад імя журы ўдзельнікаў прывітала дэкан філалагічнага факультэта А.М. Палуян.

 У Гомельскім аграрна-тэхнічным ліцэі, які не першы год гасцінна прымае юных філолагаў, праходзілі тры туры спаборніцтваў.  Навучэнцы пісалі водгук на прапанаваны вершаваны твор, дэманстравалі свае веды пры выкананні комплекснай работы па беларускай мове і літаратуры, выявілі рытарычныя здольнасці ў конкурсе вусных выказванняў. 

12 студзеня ў Доме настаўніка  адбылося ўрачастае ўзнагароджанне пераможцаў алімпіяды. Актыўны ўдзел ва ўзнагароджанні прынялі дацэнты кафедры беларускай мовы Ермакова А.М. і Мінакова Л.М., а таксама дэкан філалагічнага факультэта Палуян А.М.

Дзесяць навучэнцаў  9-11 класаў атрымалі дыпломы І ступені, а  39 -  ІІ і ІІІ ступені. Лепшыя прадстаўнікі ад кожнай паралелі будуць абараняць гонар Гомельскай вобласці на заключным этапе Рэспубліканскай алімпіяды ў сакавіку 2018 у горадзе Мазыры.

 У складзе журы алімпіяды былі вопытныя выкладчыкі філалагічнага факультэта – прадстаўнікі кафедр беларускай культуры і фалькларыстыкі (А.М. Палуян, А.А. Кастрыца), беларускай мовы (А.М. Воінава, А.М. Ермакова, З.У. Шведава, Л.В. Паплаўная, Л.П. Дземідзенка, Л.М. Мінакова), беларускай літаратуры (А.М. Мельнікава, М.У. Аммон, І.А. Бажок), а таксама настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія №56 г.Гомеля” Панякова І.І.

 Вучні выпускных класаў атрымалі  ў падарунак ад выкладчыкаў філалагічнага факультэта УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”  імянныя запрашальныя лісты і буклеты, якія даюць магчымасць больш падрабязна пазнаёміцца з гісторыяй і спецыяльнасцямі факультэта, уступнымі экзаменамі.                                                                                                                                                                                                    А.М. Палуян



2011 АМАТАРЫ ФІЛАЛОГІІ. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates