Тэматыка работы СНДЛ
Вядучымі кірункамі даследаванняў лабараторыі з’яўляюцца:
- Удзел студэнтаў у палявых экспедыцыях, калектыўных і індывідуальных, на тэрыторыі Гомельскай вобласці і іншых рэгіёнаў Беларусі з мэтай збору фальклорна-этнаграфічных і міфалагічных матэрыялаў і ўзбагачэння фальклорнага архіва лабараторыі.
- Даследаванне мясцовай спецыфікі фальклору Гомельшчыны.
- Даследаванне народнай міфалогіі беларусаў.
- Даследаванне праблемы ўзаемадзеяння фальклорных традыцый Гомельска-Бранскага памежжа.
5. Удзел студэнтаў і магістрантаў у выкананні гранта Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2020 год “Фальклорна-этнаграфічныя традыцыі Гомельшчыны (на матэрыяле фальклору Жлобінскага, Брагінскага і Чачэрскага раёнаў). Выканаўцы гранта: Глузд Васіліна Іванаўна (магістрант), Дрывайла А.У., (студэнтка), Напрэенка В.В. (студэнтка).