Знаёмімся з удзельнікамі Міжнароднага студэнцкага конкурсу на лепшую навуковую работу: Ганна Таргонская

IMG-20210520-090807

 

З 15 сакавіка па 15 мая 2021 на філалагічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны праходзіў Міжнародны студэнцкі конкурс на лепшую навуковую работу. На конкурс было прапанавана каля 50 навуковых работ студэнтаў і магістрантаў вну Беларусі, Расіі, Украіны. Кожная з работа з’яўлялася вынікам цікавых і актуальных навуковых даследаванняў студэнтаў. Студэнцкія навуковыя работы размяркоўваліся па накірунках: Мовазнаўства, Літаратуразнаўства, Фальклор і этнаграфія.

Студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта (група БФ-31) ГДУ імя Ф. Скарыны Ганна Таргонская стала пераможцам у накірунку Літаратуразнаўства.

Навуковая работа Ганны "ПРАЦЭСЫ ПЕРЦЭПТУАЛІЗАЦЫІ Ў ЛІРЫЦЫ У. ДУБОЎКІ І ІХ МАСТАЦКАЯ ФУНКЦЫЯ" была вылучана кампетэнтным журы конкурсу на 1 месца. 

 Навуковы кіраўнік - кандыдат філалагічных навук дацэнт, дацэнт кафедры беларускай літаратуры Ала Васільеўна Брадзіхіна

 

Жадаем Ганне поспехаў і новых навуковых дасягненняў!

IMG-20210520-090800

 

 

 

 

 

2011 Знаёмімся з удзельнікамі Міжнароднага студэнцкага конкурсу на лепшую навуковую работу: Ганна Таргонская. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates