Актуальныя праблемы філалогіі: выпуск 14

IMG-20210927-141023

Убачыў свет 14 выпуск зборніка навуковых артыкулаў студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў “Актуальные проблемы филологии”.

У зборніку навуковых артыкулаў “Актуальные проблемы филологии” прадстаўлены працы маладога пакалення даследчыкаў літаратуры, мовы, фальклору і этнаграфіі, якія выразна характарызуюць належны ўзровень і перспектывы развіцця беларускай філалагічнай навукі ў ХХІ стагоддзі. Зборнік складаецца з трох частак, кожная з якіх рэпрэзентуе навуковыя пошукі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта і факультэта замежных моў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны”, а таксама лаўрэатаў і ўдзельнікаў Міжнароднага конкурсу на лепшую навуковую работу (Гомель, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, 15 сакавіка – 15 мая 2021 года) у адпаведнай галіне гуманітарных даследаванняў.

Літаратуразнаўчыя артыкулы прысвечаны самым разнастайным праблемам класічнага і сучаснага, рускага і айчыннага вербальнага мастацтва. Акрамя прац манаграфічнага характару, дзе даследуюцца асаблівасці паэтыкі (адметнасці вобразна-сімвалічных структур, жанравая спецыфіка, тыпалагічныя сыходжанні і інш.), ідэйна-эстэтычных і светапоглядных канцэпцый асобных пісьменнікаў, у зборніку прадстаўлена нямала даследаванняў панарамна-аглядавага характару. Апошнія характарызуюцца даволі цікавымі падыходамі ў асэнсаванні актуальных праблем сённяшняга мастацтва слова і выбарам маладаследаваных ракурсаў разгляду літаратуры ХХ і ХХІ стагоддзяў (экзістэнцыйныя праблемы, інклюзія ў сучаснай літаратуры, жанравыя мадыфікацыі і інш.). Шэраг артыкулаў прысвечаны пытанням тэорыі літаратуры.

Лінгвістычныя артыкулы закранаюць шырокі спектр праблем, звязаных з рознымі раздзеламі мовазнаўства: фразеалогіяй, гісторыяй мовы, анамастыкай, стылістыкай, лексікалогіяй і інш. Асаблівую ўвагу звяртаюць на сябе працы, прысвечаныя тэорыі перакладу, надзвычай складанай і запатрабаванай у сённяшняй навуцы галіне лінгвістычнай дзейнасці.

Артыкулы, змешчаныя ў трэцім раздзеле (“Фалькларыстыка і этнаграфія”), грунтуюцца на сабраным самімі аўтарамі матэрыяле і ўяўляюць сабой арыгінальныя даследаванні ў рэчышчы катэгорый “лакальнае”, “рэгіянальнае” і “нацыянальнае”. Шэраг артыкулаў разглядаюць актуальныя пытанні краязнаўства і этнаграфіі.

IMG-20210927-140032

 

IMG-20210927-140115

 

IMG-20210927-140240

 

IMG-20210927-140443

 

IMG-20210927-140500

 

IMG-20210927-140513

 

 

2011 Актуальныя праблемы філалогіі: выпуск 14. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates