XXX Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў

У перыяд з 2 кастрычніка 2023 г. па 7 сакавіка 2024 г. праводзіцца XXX Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў. Конкурс праводзіццца ў мэтах актывізацыі навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў, стварэння ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу студэнцкай моладзі.

У 2023 годзе XXX Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых работ праходзіць у два этапы. На першым, універсітэцкім, этапе конкурсу вылучаныя на студэнцкай навуковай канферэнцыі навуковыя працы разглядаюцца камісіяй філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф.Скарыны.

Пераможцы першага ўніверсітэцкага этапа конкурсу будуць рэкамендаваны да ўдзелу ў другім этапе Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2023 года конкурсу. На другім (рэспубліканскім) этапе конкурсу навуковыя работы паступяць для разгляду ў конкурсныя камісіі па адпаведных навуковых секцыях.

Навуковыя работы студэнтаў і магістрантаў філалагічнага факультэта выкананыя ў накірунку "Філалогія, мовазнаўства, літаратуразнаўства. Літаратура як адлюстраванне нацыянальна-духоўнага развіцця беларускага народа. Журналістыка".


2011 XXX Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates