Адкрыцце LV студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства".
16 красавіка 2026 года адбылося адкрыцце LV студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства".
Форум маладых філолагаў ГДУ імя Ф. Скарыны праходзіць у рамках універсітэцкай навуковай канферэнцыі "Дні студэнцкай навукі" .
Пленарнае пасяджэнне LV студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства" адбылося ў корпусе № 1 ГДУ імя Ф. Скарыны ў аўдыторыі 3-2.
Распачала пасяджэнне і прывітала ўдзельнікаў каферэнцыі намеснік дэкана філалагічнага факультэта, кандыдат філалагічных навук дацэнт Алена Аляксандраўна Кастрыца.
Алена Аляксандраўна пажадала ўсім студэнтам і магістрантам поспехаў і новых дасягненняў у філалагічных даследаваннях.
Намеснік дэкана філалагічнага факультэта па навуцы к.ф.н. дацэнт Кацярына Львоўна Хазанава расказала аб развіцці студэнцкай навукі на факультэце ў 2025 годзе, а таксама адзначыла навуковыя напрамкі, па якіх вядуць свае даследаванні студэнты-філолагі ў 2025 годзе.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнулася намеснік дэкана філалагічнага факультэта па выхаваўчай рабоце, кандыдат філалагічных навук дацэнт Зоя Уладзіміраўна Шведава
На пасяджэнні вынікі сваіх навуковых даследаванняў прапанавалі:
1 Иванова Анастасия Артёмовна, магистрантка 1 курса, группа МЯз-11.
Научный руководитель – к.ф.н. доцент кафедры русского, общего и славянского языкознания Шецко Лариса Михайловна
Тема доклада – “«В мыслях жемчуг, в мыслях звёздность»: семантика и поэтика образа жемчуга в лирике Серебряного века”
2 Казлякоўскі Аляксей Аляксандравіч, студэнт 4 курса, група БЗА-41.
Навуковы кіраўнік – д.ф.н. прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч
Тэма даклада “Тэхналогія праблемнага навучання на ўроках беларускай мовы”
3 Мальчикова Татьяна Александровна, студентка 3 курса, група РФ-31
Научный руководитель – старший преподаватель кафедры русской и мировой литературы Гречаникова Евгения Леонидовна
Тема доклада – «Тексты классической литературы в советских фильмах о школе»
4 Іванюк Ганна Алегаўна, магістрантка
Навуковы кіраўнік – к.ф.н., дацэнт кафедры беларускай літаратуры Ала Васільеўна Брадзіхіна
Тэма даклада “Адметнасці вкладання літаратуры 1920-30-х гадоў у сярэдняй школе і ВНУ”

























