Прафарыентацыйная сустрэча з выпускнікамі ДУА «Маложынская сярэдняя школа»

05.04.2021 адбылася прафарыентацыйная сустрэча з выпускнікамі ДУА «Маложынская сярэдняя школа» Брагінскага раёна. Сустрэча прайшла на пазітыўнай ноце. Вучняў цікавілі прахадныя балы, адметнасці новых спецыяльнасцей, а таксама ўмовы жыцця ў інтэрнаце. Акрамя гэтага, вучням было вельмі цікава паслухаць пра творчае жыццё факультэта, чым можна займацца ў свабодны ад вучобы час. Пагаварылі і пра  атрад валанцёраў "Вясёлка надзеі". Вучні натхніліся тым, што можна ствараць дабрыню вакол сябе. Самае галоўнае - на філалагічны факультэт збіраюцца паступаць. Вучні былі вельмі ўдзячныя за падрабязны аповед і добры настрой. А мы, у сваю чаргу, удзячныя ім за інтарэс да жыцця філалагічнага факультэта. 
Таццяна Піменёнкава (студэнтка БФ-21)




2011 Прафарыентацыйная сустрэча з выпускнікамі ДУА «Маложынская сярэдняя школа». Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates