Акунуліся ў народную культуру


3 красавіка група БФ-22 разам з дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі С.А. Вяргеенка наведалі філіял Веткаўскага музея народнай творчасці і стараабрадніцтва. Там нашай увазе былі прадстаўлены чатыры экспазіцыі.

Першае што нас сустрэла – выстава ручнікоў. Дзівосныя ўзоры, колеры зачаравалі сваёй незвычайнасцю і прыгажосцю. У другой зале нашай увазе была прадстаўлена выстава “Шляхецкія сядзібы Гомеля”. Нас здзівіла іх колькасць, бо на Гомельшчыне іх было даволі шмат.

Наступная зала – творы мастакоў з народа. Дываны і карціны былі вельмі прыгожымі. Самыя знакамітыя мастакі пазайздросцілі б народным умельцам!

І апошняя зала – самая патрэбная ў практычным плане. Тут нам паказалі, як раней ткалі. Усё было цікава і займальна. Мы былі задаволены і ўражаны.

Шукаловіч Алена, студэнтка групы БФ-22

 









2011 Акунуліся ў народную культуру. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates