Прымкнулі душою да крыміналу

24 красавіка група БФ-22 разам з дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі С.А. Вяргеенка наведала музей крыміналістыкі.

Нас вельмі ўразілі ўсе экспанаты. Спачатку экскурсавод расказаў нашай групе пра становішча Гомельшчыны ў даваенны перыяд. Адзенне тагачасных міліцыянераў, іх зброя і дакументы далі нам магчымасць уявіць знешні выгляд доблесных ахоўнікаў грамадства.

Экскурсія праходзіла ў храналагічным парадку: ад 20-х гадоў мы перайшлі да 30-х, а потым і да 40-х. Нашай увазе былі прадстаўлены зброя, абмундзіраванне, фотаздымкі і рэчы герояў ВАВ.

Потым нас пазнаёмілі з рэчамі шпіёнаў 50-х гадоў. А пасля мы перанесліся ў сучаснасць. Паглядзелі мы і на турэмныя экспанаты, тайнікі і наколкі. Паслухалі пра геройскія ўчынкі міліцыянераў Гомельшчыны.

Закончылася выстава 90-мі гадамі. “Міліцыянер заўжды знаходзіцца пад прыцэлам” – сказаў нам экскурсавод.

Экскурсія была вельмі цікавай і займальнай. Мы даведаліся пра новыя і цікавыя факты, задалі пытанні, што турбавалі нас, і атрымалі на іх адказы.

Жадаем музею папаўняцца новымі экспанатамі і радаваць зацікаўленых важнымі і патрэбнымі фактамі з крымінальнага мінулага Гомельшчыны.

Шукаловіч Алена, студэнтка групы БФ-22

 







2011 Прымкнулі душою да крыміналу. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates