Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

Студэнты філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Беларуская філалогія” (група БФ-21) разам з выкладчыкам кафедры беларускай мовы Хазанавай К. Л. 13 лістапада2017 г. наведалі віртуальную выставу Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь “Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання”. Падчас віртуальнай экскурсіі студэнты пазнаёміліся з электроннымі рэсурсамі, прапанаванымі на інтэрнэт-партале Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь.

У экспазіцыі выставы ўключаны некалькі калекцый, сярод якіх кірылаўскія старадрукі


 

А таксама помнікі, надрукаваныя лацінкай.

 





Асобную выставу займаюць выданні Францыска Скарыны, прадстаўленыя ў галоўнай бібліятэцы краіны. У фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі захоўваюцца дзесяць кніг Бібліі ў шасці вокладках, выдадзеных Ф. Скарынам у Празе ў 1517-1519 гадах.

Выдавецкую дзейнасць Скарына пачаў у Празе ў 1517 годзе, дзе надрукаваў Псалтыр, а затым 22 кнігі Старога Запавету пад агульнай назвай «Бивлия руска". Усе яны выдадзеныя фарматам у чацвёртую частку ліста.





Будучыя выкладчыкі-філолагі і даследчыкі Скарынавай спадчыны змаглі амаль на дотык успрыняць знакамітыя старадрукі і візуальна ўявіць, як выглядалі асобныя старонкі ў выданнях Вялікага Палачаніна.



2011 Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates