У гонар абаронцаў Айчыны
22 лютага 2019 года прадстаўнікі студэнтаў і выкладчыкаў філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны (студэнцкія акадэмічныя групы БФ-21 і РФ-11, дацэнты кафедры беларускай мовы Мінакова Л.М., Хазанава К.Л.) прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню Дня абаронцаў Айчыны.
Ля мемарыяла Алея Герояў кіраўніцтва вобласці і горада, вайскоўцы, прадстаўнікі моладзі ўсклалі кветкі і вянкі ў памяць пра загінуўшых.
Студэнты ўсклалі кветкі да мемарыяльных дошак, што славяць заслужаных акадэмікаў і ганаровых прафесараў ГДУ імя Ф. Скарыны, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, франтавікоў У.В. Анічэнкі, І.Ф. Харламава, М.А. Дзмітрыева.
Больш поўная інфармацыя пра ўшанаванне абаронцаў Айчыны.