Наведванне Музея прыроды
Прыйшла вясна. Сакавік замежныя студэнты 1 курса факультэта замежных моў (група А-15) разам з дацэнтам кафедры беларускай мовы Хазанавай К.Л. распачалі з наведвання 1 сакавіка Музея прыроды, што размясіцўся на 4 паверсе 1 корпуса ГДУ імя Ф. Скарыны. Музей прыроды створаны і падтрымліваецца сіламі выкладчыкаў і студэнтаў біялагічнага факультэта нашай вну. У музеі знаходзяцца прадстаўнікі фаўны Беларусі, а таксама экзатычныя для нашай краіны жывёлы. Туркменскія студэнты з цікавасцю разглядалі звяроў, знаёміліся з назвамі жывёл, тыповых для Беларусі (зубр, дзікі кабан, рысь), а таксама пазнавалі знаёмых па родным мясцінах звяроў.
Дзякуем выкладчыкам біялагічнага факультэта за знаёмства з Музеем.
Дарэчы, на электронным рэсурсе біялагаічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны працуе віртуальны музей.