Да 76-годдзя вызвалення Гомеля
18.11.2019 г. студэнты групы БФ-21 пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры беларускай мовы Шведавай З.У. наведалі выставу, прысвечаную 76-й гадавіне вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у выставачнай зале ГДУ імя Ф.Скарыны.
Экскурсія, якую правяла Людміла Уладзіміраўна (загадчык выставачнай залы і арганізатар выстаўкі), уразіла студэнтаў сваёй неабыякавасцю і пранікнёнасцю. Памяць аб тых загінуўшых у час вайны, каму мы абавязаны сваім жыццём пад мірным небам, памяць аб страшных падзеях вайны павінны жыць у нашых сэрцах. І каму, як ні нам – будучым настаўнікам, несці гэтую памяць будучым пакалення.