“Вобразная, вольная, пявучая, мова беларуская мая” (П.Панчанка)

Кожны чалавек сталага ўзросту ў глыбіні душы захоўвае пачуццё шчырай любові да свайго роднага краю, да месца, дзе нарадзіўся і вырас, дзе хадзіў у школу, сябраваў з аднакласнікамі, сустрэў першае каханне. Паняцце радзімы ўключае ў сябе не толькі месца, дзе нарадзіўся чалавек, але і нацыянальную культуру, мову, літаратуру. Асаблівае месца ў гэтым радзе займае мова.

У свой час Ул. Караткевіч адзначыў: "Мова – душа народа, і толькі на ёй можа народ найбольш поўна выказаць сябе”. Невыпадкова мову, якую мы пачулі ад сваіх бацькоў, пяшчотна і ласкава называюць родная мова, матчына мова. Пра багацце і прыгажосць беларускай мовы нашымі паэтамі і пісьменнікамі сказана нямала шчырых і ўзнёслых слоў, якія сведчаць пра бязмежную любоў да сваёй радзімы, яе народа і культуры.

 

4 лютага 2020 года ў групе студэнтаў завочнага факультэта БФЗс-31 у 10 г. (аўд. 2-1) было праведзена выхаваўчае мерапрыемства на тэму “Вобразная, вольная, пявучая, мова беларуская мая”. Студэнты узнёсла і натхнёна чыталі лепшыя вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя роднай мове, радзіме, любві да свайга краю і народа. Мікола Бузько прачытаў уласны верш “Падзяка малой радзіме”.

А.А. Станкевіч

 

SAM-7940

 

SAM-7941

 

SAM-7947

 

SAM-7949

 

SAM-7953

 

SAM-7955

 

SAM-7956

 

SAM-7958

 

SAM-7959

 

SAM-7963

 

SAM-7965

 

 

2011 “Вобразная, вольная, пявучая, мова беларуская мая” (П.Панчанка). Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates