Да Дня роднай мовы
21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы.
Напярэдадні гэтага дня, 20 лютага 2020 г., студэнты 2 курса філалагічнага факультэта групы БФ-21 адгукнуліся на прапанову дацэнта кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф.Скарыны Хазанавай К.Л. паразважаць на тэму "Як павялічыць функцыянаванне беларускай мовы ў сучасным грамадстве".
Спачатку некаторыя студэнты здзівіліся заяўленай тэме, але потым усе студэнты з цікавасцю і энтузіязмам захапіліся і стварылі цікавыя і разнастайныя эсэ, у якіх паказалі сябе знаўцамі роднай мовы, якія шануюць і паважаюць родную мову і ўпэўнены ў павялічэнні яе інфармацыйных магчымасцей.