Да Міжнароднага дня роднай мовы
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды 21 лютага 2020 г. дацэнтам кафедры беларускай мовы Мінаковай Людмілай Мікалаеўнай быў арганізаваны і праведзены конкурс чытальнікаў "Мова мая, песня мая маладая...", удзельнікамі якога з'явіліся студэнты групы РФ-11. У склад журы ўваходзілі намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце А.А.Кастрыца, выкладчыкі кафедры А.А.Станкевіч, Л.В.Паплаўная, Н.М.Панкова.
У конкурсе чытальнікаў прыняла ўдзел куратар групы І.Г.Гоманава. Пераможцамі конкурсу сталі Алдакушкіна Ніна, Макарава Паліна, Шугаева Дар'я. Студэнты гэтай групы прынялі актыўны ўдзел і ў віктарыне "Любі, шануй і ведай родную мову". Самыя актыўныя з іх будуць адзначаны граматамі і дыпломамі.