Квест "Любі і ведай родную мову"
21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Мы віншуем усіх, хто любіць гучанне роднага слова, захапляецца яго хараством, хто неабыякава адносіцца да культурнай спадчыны свайго народа!
21 лютага 2020 года на філалагічным факультэце быў праведзены квэст “Любі і ведай родную мову”, падрыхтаваны студэнцкім саветам факультэта і групай БФ-31 пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай. У квэсце прынялі ўдзел амаль усе студэнты філалагічнага факультэта. Вёў праграму квэста стараста групы БФ-31 Пархоменка Яўген.
Падарожжа па старонках роднай мовы і літаратуры захапіла нашых студэнтаў, а цікавыя заданні, сітуацыі спаборніцтва і жаданне перамагчы гэтаму садзейнічала.