Слова-гульня
25 лютага 2021 года ў рамках тыдня беларускай мовы на філалагічным факультэце ў аўд. 2-27 адбылася слова-гульня, прысвечаная Міжнароднаму Дню роднай мовы. Конкурс на лепшае веданне беларускага слова быў праведзены студэнтамі групы БФ-31 Дземідовіч Веранікай і Дрывайла Аляксандрай сярод беларускіх студэнтаў груп БФ-21 і РФ-11 пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай. Матэрыял да конкурсу, які складаўся з 6 тураў, падрыхтавалі студэнты групы БФ-31. 1 тур быў прысвечаны словам, якія пачынаюцца і заканчваюцца на літару “к”, 2 тур – словам безэквівалентнай лексікі, 3 тур – перыфразам, 4 тур – вершаваным шарадам, 5 тур – імёнам герояў твораў беларускіх пісьменнікаў па іх апісанні, 6 тур – рэбусам.
Студэнтам спадабаўся такі конкурс на веданне слова: студэнтам 2 курса ён даў магчымасць праверыць свае веды па лексікалогіі, а студэнтам 1 курса спец. “Руская філалогія” яшчэ раз акунуцца ў хараство і прыгажосць беларускага слова.
Журы ў складзе выкладчыкаў кафедры беларускай мовы к.ф.н. дац. С.А. Вяргеенка і к.ф.н. дац. Паплаўнай Л.В. прысудзіла дыплом І ступені Лаўрыновіч Анастасіі, дыплом ІІ ступені – Уніятавай Кацярыне і дыплом ІІІ ступені – Біленка Вераніцы. Лепшыя ўдзельнікі былі ўзнагароджаны невялікімі прызамі.
Дзякуем усім удзельнікам!