2021 год – год класічнай літаратуры і чытання на Гомельшчыне

У пачатку вясны 2021 года Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюза пісьменнікаў Беларусі» падвёў вынікі ўдзелу ў адкрытых абласных літаратурных конкурсах:

1. “Сям’я – аснова кахання і шчасця”, прысвечаным 100-годдзю народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна, у якім удзельнічалі студэнты БФ-31: Барадзін Вераніка, Бычык Кацярына, Дземідовіч Вераніка, Дзядкова Алеся, Дрывайла Аляксандра, Цапалава Ангеліна і Шчарбатая Ангеліна; а таксама студэнтка групы РФ-21 Алдакушкіна Ніна.

2. “Белыя вішні і яблыні”, прысвечаным 100-годдзю народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа,  у якім удзельнічалі студэнтка БФ-31 Ніцыеўская Катрын і студэнтка групы РФ-21 Алдакушкіна Ніна.

7 мая 2021 года на філалагічным факультэце адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне спецыяльнымі дыпломамі Савета Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюза пісьменнікаў Беларусі” фіналістаў конкурсаў, якімі сталі Дземідовіч Вераніка, Дрывайла Аляксандра, Ніцыеўская Катрын, Алдакушкіна Ніна і Шчарбатая Ангеліна.

Віншуем нашых таленавітых студэнтаў і жадаем ім творчага натхнення!

 

 

 

2011 2021 год – год класічнай літаратуры і чытання на Гомельшчыне. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates