Сустрэча з навучэнцамі каледжа мастацтваў



02.03.2017 года ў межах прафарыентацыйнай работы адбылася сустрэча-агітацыя дацэнта кафедры беларускай мовы філалагічнага факультэта Шведавай З.У. з навучэнцамі 3-х – 4-х курсаў УА “Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага” па пытаннях паступлення на завочную скарочаную форму навучання ў ГДУ імя Ф. Скарыны па спецыяльнасцях “Беларуская філалогія” і “Руская філалогія”. Інфармацыя зацікавіла выпускнікоў, паколькі з гэтага года для паступлення на скарочаную завочную форму навучання не трэба здаваць ЦТ, а толькі два профільныя ўступныя іспыты ў  пісьмовай форме: 1) па беларускай ці рускай літаратуры і 2) па методыцы выкладання мовы і методыцы навучання літаратурнаму чытанню. Выпускнікоў цікавілі пытанні аплаты навучання, план прыёму, прахадныя балы мінулага года, ці будуць арганізаваны курсы па падрыхтоўцы да профільных іспытаў і іх кошт, кваліфікацыя і шмат іншых. Хочацца падзякаваць адміністрацыі каледжа ў асобе намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Дуброўскай Алены Віктараўны за арганізацыю сустрэчы і цёплы прыём.

 




Фотографии в альбоме «кафбеляз», автор strizhak2011 на Яндекс.Фотках



2011 Сустрэча з навучэнцамі каледжа мастацтваў . Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates