Поздравляем наших мам!!!

 

Сегодня мы отмечаем прекраснейший праздник. Праздник наших любимых и дорогих мам. Мама - человек, который всегда рядом, она переживает за нас больше, чем за себя, она дарит тепло и заботу. Поздравьте сегодня своих мам и, как можно крепче, обнимите. Всех мам с праздником. Здоровья вам, счастья и любви.

 

 

Открытие выставки

 

В картинной галерее Г.Х. Ващенко открылась выставка, приуроченная 50-летию творчества талантливейшего художника и поэта Геннадия Говора в литературной гостиной "31 меридиан" Студенты первого курса русской филологии, посетили выставку и остались в полном восторге от полученных эмоций и новых впечатлений.

 

 

Наши специальности

ПАСПОРТ СПЕЦИАЛЬНОСТИ:


Русская филология

 

Белорусская филология

МОВА МАЯ, Я З ТАБОЮ Ў ЖЫЦЦІ ШЧАСЦЕ МАЮ



3 мая2016 г. на філалагічным факультэце прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя 70-гадоваму юбілею д.філал.н. прафесара Вольгі Аляксееўны Ляшчынскай.

Вольга Аляксееўна – высокакваліфікаваны даследчык, які актыўна займаецца навуковай і метадычнай работай. Яна аўтар больш за 330 навуковых і метадычных прац, звязаных з пытаннямі лексікалогіі і фразеалогіі сучаснай беларускай мовы, стылістыкі і культуры маўлення, лексікаграфіі, тэрміназнаўства, анамастыкі, лінгвадыдактыкі, лінгвакультуралогіі, у тым ліку манаграфій, вучэбных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі, слоўнікаў, шматлікіх артыкулаў, апублікаваных не толькі ў рэспубліканскіх навуковых зборніках і часопісах, але і ў разнастайных замежных выданнях. Сваім прыкладам працаздольнасці, адказнасці за справу, сапраўднай апантанасцю Вольга Аляксееўна натхняе ўсіх нас на творчую працу, актыўны ўдзел у справах кафедры, факультэта, універсітэта.

Кіраўніцтва Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны адзначыла яе плённы ўклад ганаровай граматай і цёплымі словамі за шматгадовую працу ва ўніверсітэце (у гэтым годзе будзе 45 гадоў). Лісты віншаванняў з падзякай за супрацоўніцтва даслалі іншыя ўстановы горада, у тым ліку УА “Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі” і ДУА “Гомельскі абласны інстытутут развіцця адукацыі”.

Шмат добрых, цёплых слоў у свой адрас пачула Вольга Аляксееўна ад сваіх калег, студэнтаў, настаўнікаў – былых яе выпускнікоў.

Кафедра беларускай мовы ў гонар юбілею Вольгі Аляксееўны выдала зборнік навуковых артыкулаў “Мова мая, я з табою ў жыцці шчасце маю…”, у якім змешчаны не толькі навуковыя артыкулы, у якіх асвятляюцца актуальныя праблемы сучаснага мовазнаўства, лінгвадыдактыкі і фалькларыстыкі, літаратуразнаўства, але і віншаванні і артыкулы, прысвечаныя д. філал. н., праф. В.А. Ляшчынскай як асобе, педагогу, вучонаму. Асобна выдзелены бібліяграфічны даведнік асноўных прац В.А. Ляшчынскай.

Члены кафедры беларускай мовы яшчэ раз віншуюць дарагую і любімую Вольгу Аляксееўну з юбілеем і

Ад шчырага сэрца ў Дзень юбілею,
Жадаем мы радасці, светлай надзеі,
Спакою і шчасця ў будні і ў святы,
Хай добрыя весткі прыходзяць у хату.
Жадаем яшчэ мы здароўя і сілы,
Жыццё няхай будзе доўгім, шчаслівым.

Подробнее: МОВА МАЯ, Я З ТАБОЮ Ў ЖЫЦЦІ ШЧАСЦЕ МАЮ

Конкурс чытальнікаў

5 мая напярэдадні вялікага свята на філалагічным факультэце адбыўся прысвечаны Дню Перамогі конкурс чытальнікаў. Дэвізам яго сталі радкі Пімена Панчанкі: “Як мала слоў, каб стаць іх летапісцам, як мала слоў, каб  расказаць пра іх”. Падзеі тых цяжкіх дзён да гэтага часу нікога не пакідаюць абыякавым. Пісьменнікі, паэты ў сваёй творчасці ўслаўляюць подзвіг кожнага жыхара Беларусі. Таму жадаючых прыняць удзел у конкурсе было шмат. Студэнты трэцяга курса ўзнёсла, пранікнёна прачыталі вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя подзвігу народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама ўласныя творы грамадзянскай, філасофскай тэматыкі. Членамі журы з’яўляліся выкладчыкі кафедры беларускай мовы. Выразнае пранікнёнае чытанне ўдзельнікаў конкурсу спадабалася ўсім прысутным. Вельмі цяжка было вызначыць пераможцаў, але большасцю галасоў імі сталі Быстрык Кацярына і Ярмоленка Юлія (у намінацыі “Верш беларускага паэта”) і Аксёнава Вольга( у намінацыі  “Аўтарскі верш”).

Подкатегории

2011 Выхаваўчая работа . Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates