Да 125-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага
17.02.2018 выкладчык кафедры беларускай літаратуры Фіцнер Т.А. прачытала лекцыю на 2 курсе філалагічнага факультэта (у межах вучэбнай дысцыпліны “Гісторыя беларускай літаратуры ХХ – пач. ХХІ стст.”) аб жыцці і творчасці празаіка, драматурга, літаратуразнаўцы, лексікографа, фалькларыста, публіцыста, перакладчыка М. Гарэцкага з выкарыстаннем прэзентацыі і відэаматэрыялаў, у прыватнасці, успамінаў пляменніка Радзіма Гарэцкага – акадэміка НАН Беларусі, доктара геолага-мініралагічных навук, прафесара – аб жыццёвых перыпетыях Максіма Гарэцкага.