“СВЯТЛО ДУШЫ І ТАЛЕНТУ СВЯТЛО…”
Самыя цёплыя і шчырыя словы, якія кранаюць да глыбіні душы, гучалі 26 снежня ў адрас доктара філалагічных навук прафесара кафедры беларускай мовы Аляксандры Аляксандраўны Станкевіч на святочных урачыстасцях, прысвечаных яе юбілею. Аляксандра Аляксандраўна – чалавек з багацейшым унутраным светам, які цеплыню свайго сэрца аддае ўсім, з кім жыве і працуе. Яна прафесіянал сваёй справы, эрудзіраваная асоба, бліскучы аратар. Яе мілагучная і прывабная мова заўсёды гучыць як песня.
Больш за 20 год Аляксандра Аляксандраўна ўзначальвала кафедру беларускай мовы. Сёння яна з’яўляецца дырэктарам Навукова-даследчага інстытута гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў, адкрытага пры ГДУ імя Ф. Скарыны. Аляксандра Аляксандраўна ўзначальвае навукова-педагагічную школу “Беларуская лінгвістыка”. Заслужаная, аўтарытэтная ў навуковым свеце, Аляксандра Аляксандраўна ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны, нагрудным знакам “Выдатнік адукацыі”, граматамі Міністэрства адукацыі і ВАК Беларусі, з’яўляецца членам-карэспандэнтам Беларускай акадэміі адукацыі.
Аляксандра Аляксандраўна навучыла роднай мове не адно пакаленне настаўнікаў і выкладчыкаў. Заняткі, дзе яна адкрывае для студэнтаў дзверы ў цудоўны свет ведаў, далучае да бясцэнных вытокаў чалавечай мудрасці, заўсёды праходзяць на высокім узроўні. Лекцыі Аляксандры Аляксандраўны ўзорныя, а сама яна для большасці з калег з’яўляецца недасягальным эталонам.
Урачыстасці пачаліся з выканання гімна студэнтаў “Gaudeamus”. Афіцыйную частку адкрыў дэкан філалагічнага факультэта У.А. Бобрык. Павіншаваць Аляксандру Аляксандраўну прыйшлі рэктар ГДУ імя Ф. Скарыны С.А. Хахомаў, прарэктар па вучэбнай рабоце І.В. Семчанка, старшыня прафкама супрацоўнікаў У.В. Арлоў.
Жадаючых павіншаваць Аляксандру Аляксандраўну было шмат: гэта і яе калегі, і дактаранты, і аспіранты, і магістранты, і студэнты. Шчырыя словы выказалі загадчык кафедры рускай і сусветнай літаратуры І.М. Афанасьеў, загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі В.С. Новак, д.ф.н., загадчык кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства У.І. Коваль, дацэнт кафедры беларускай мовы Н.А. Багамольнікава і інш. Былі і госці з іншых навучальных устаноў, з якімі наш юбіляр падтрымлівае цеснае навуковае супрацоўніцтва: д.ф.н., прафесар В.В. Шур (Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт), д.ф.н. С.М. Старадубец (Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка І.Г. Пятроўскага, філіял у г. Навазыбкаве), намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце В.А. Торра (Рэчыцкі педагагічны каледж).
Акрамя цёплых слоў і пажаданняў, гучалі на святкаванні і песні на роднай мове ў выкананні студэнтаў філфака.
У гэты святочны дзень прафесар Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч прымала самыя цёплыя словы падзякі за руплівую працу, за падрыхтоўку высокаадукаваных і творчых асоб, за прафесіяналізм, мэтанакіраванасць і самааддачу. Усе жадалі юбіляру моцнага здароўя, жыццёвай утульнасці, сямейнага дабрабыту, задавальнення ад выкладчыцкай і навуковай працы.
К.ф.н, дацэнт Паплаўная Л.В.,
к.ф.н., дацэнт Цімашэнка Н.П.
Дзень адчыненых дзвярэй
24 снежня 2016 года ў рамках універсітэцкай акцыі “Дзень адчыненых дзвярэй” на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з выпускнікамі школ, зацікаўленымі ў паступленні на філалагічны факультэт. На сустрэчы прысутнічала каля 20 вучняў са школ г. Гомеля (№ 38, 58) і вобласці (Светлагорск, Рагачоў, Рэчыца). Дзяцей цікавілі пытанні паступлення, пражывання, спецыфікі накірункаў кожнай спецыяльнасці, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэсу навучання ў цэлым, размеркавання і інш. З рэкламай факультэта і адказамі на пастаўленыя пытанні выступілі: дэкан факультэта У.А. Бобрык, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце А.М. Палуян, намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У. Шведава, загадчыкі кафедраў.
Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта. Вучняў правялі па ўсіх кафедрах, пазнаёмілі са складам выкладчыкаў. Затым вучні наведалі музеі факультэта і выслухалі цікавую і змястоўную інфармацыю.
Загадчык кафедры беларускай літаратуры, прафесар І. Ф. Штэйнер правёў экскурсію вучняў у музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.
Намеснік загадчыка кафедры рускай і сусветнай літаратуры, дацэнт Н. П. Капшай сустрэла вучняў у літаратурна-асветніцкім цэнтры памяці аб Вялікай Айчыннай вайне “Патрыётыка”, дзе паказала і праілюстравала матэрыялы аб захаванні памяці пра герояў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія з’яўляюцца ўраджэнцамі Гомельскай вобласці.
Загадчык кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства прафесар У. І. Коваль паказаў вучням кабінет Канфуцыя, расказаў аб магчымасці, калі яны паступяць на наш факультэт, вывучаць кітайскую мову, даведацца аб гісторыі і культуры Кітая.
Цікавую прэзентацыю факультэта падрыхтавала ініцыятыўная група студэнтаў 4 курса ў складзе Шукаловіч Алены, Целепневай Анастасіі і Клімянковай Кацярыны.
Дарагія выпускнікі, на філалагічным факультэце вы многаму навучыцеся, будзеце жыць цікава, творча. Мы будзем рады бачыць вас сваімі студэнтамі.
Конкурс на лепшую прэзентацыю педагагічнай практыкі
23.11.2016 адбыўся выніковы курсавы сход па педагагічнай практыцы студэнтаў 5 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”, на якім традыцыйна праводзіўся конкурс на лепшую прэзентацыю педагагічнай практыкі. Трэба адзначыць, што студэнты вельмі творча падышлі да заключнай канферэнцыі, падрыхтаваўшы цікавыя камп’ютарныя прэзентацыі і відэафільмы. Прадставілі сваё бачанне практыкі амаль усе групы студэнтаў. Прэзентацыі былі цікавымі, і кожная нечым уразіла. Перамогу ў конкурсе на лепшую прэзентацыю педпрактыкі атрымалі студэнты, якія праходзілі практыку ў СШ №22 г. Гомеля, іх прадстаўленне практыкі было самым крэатыўным. У сваіх выступленнях студэнты зазначылі, што праца настаўніка вельмі складаная і патрабуе грунтоўнай прафесійнай падрыхтоўкі, і выказалі ўпэўненасць, што правільна выбралі будучую прафесію.
НОВОГОДНЯЯ АКЦИЯ «ПОДАРИМ ДЕТЯМ ПРАЗДНИК»
Волонтеры отряда филологического факультета «Радуга надежды» при поддержке деканата филологического факультета уже не раз совершали благотворительные поездки в Улуковскую вспомогательную школу-интернат.
По доброй традиции каждый приезд к детям становится ярким событием как для нас, так и для них. Мы готовим интересную программу с развлекательными играми и конкурсами, за участие в которых награждаем подарками: сладостями, книгами, игрушками и другими памятными призами, которые собираем с помощью студентов и преподавателей нашего университета. Но главный подарок для них – наша дружба.
Ребята, в свою очередь, радуют нас своими талантами: танцуют, поют, пишут интересные рассказы, принимают активное участие в наших конкурсах, проявляя ум и смекалку.
Все люди хотят быть счастливыми. Но, получив желаемое, человек по-прежнему чувствует какую-то неудовлетворенность. Волонтеры знают, что высшая степень счастья заключается не в том, чтобы получать, а в том, чтобы отдавать. Давайте будем создавать счастье для себя и для людей с несчастливой судьбой.
Т.А.Осипова, доцент кафедры русского,
общего и славянского языкознания;
студенты-волонтеры отряда «Радуга надежды».
ВСТРЕЧА С ГЕНАШ ВЕРОЙ САВЕЛЬЕВНОЙ
В рамках волонтерского проекта «Ветераны факультета» 21 декабря 2016 года на филологическом факультете ГГУ им. Ф. Скорины состоялась встреча с бывшим преподавателем кафедры белорусской литературы Генаш Верой Савельевной в связи с ее юбилеем. Встреча была организована волонтерским отрядом «Радуга надежды» под руководством доцента кафедры русского, общего и славянского языкознания Осиповой Т.А.
Вера Савельевна – весьма интересный, незаурядный, активный человек; кроме того, она племянница белорусского писателя Ивана Мележа. Студентам филологического факультета было интересно услышать рассказ Веры Савельевны о ее детстве, молодости, воспоминания о ее знаменитом родственнике, узнать о других белорусских и русских писателях, которых Вера Савельевна знает лично и с которыми лично беседовала.
В настоящее время Вера Савельевна работает экскурсоводом, проводит экскурсии главным образом по Беларуси. Студенты имеют возможность в будущем посетить интересные места нашей страны в составе групп, которыми руководит В.С. Генаш.
В конце встречи студенты поблагодарили Генаш В.С., пожелали ей здоровья и активного долголетия. Постараемся, чтобы подобные встречи стали нашей традицией.