Гісторыя ў мініяцюрах


2 сакавіка 2016 г. студэнты ІІІ курса біялагічнага факультэта спецыяльнасці “Лясная гаспадарка” (група ЛХ-31) разам з дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі А.М. Палуян наведалі выставу Барыса Купчынава ў галерэі імя Гаўрылы Вашчанкі. У экспазіцыі прадстаўлены мініяцюры, на якіх адлюстраваны егіпецкія і шумерскія воіны, салдаты Старажытнага Рыма і Старажытнай Грэцыі, скандынаўскія воіны, баталіі часоў Сярэднявечча і эпохі Адраджэння, еўрапейскія салдаты ХVІІІ стагоддзя, воіны ВКЛ і Рэчы Паспалітай, часоў Напалеона. На дыярамах адлюстраваны моманты Стагадовай вайны паміж Англіяй і Францыяй, падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Студэнтаў асабліва зацікавілі незвычайныя шахматы, рыцарскі замак з адлюстраваннем турніра часоў ВКЛ і дыярама, прысвечаная Грунвальдскай бітве.

Подробнее: Гісторыя ў мініяцюрах

Рознакаляровы карагод кветак

5 сакавіка 2016 года, напярэдадні веснавога свята, студэнты ІІІ курса біялагічнага факультэта спецыяльнасці “Лясная гаспадарка” (група ЛХ-31) разам з дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі А.М. Палуян наведалі выставу архідэй ў галерэі імя Гаўрылы Вашчанкі. Студэнты атрымалі магчымасць пабачыць архідэі розных сартоў і атрымалі сапраўднае задавальненне.

Мумии мира

4 марта 2016 года студенты экономического факультета (группы ЭУ-2) вместе с доцентом кафедры белорусской культуры и фольклористики С.А. Вергеенко посетили Рыцарский зал Дворца Румянцевых-Паскевичей, где состоялось открытие выставки «Мумии мира». Куратор выставки Александр Самойлов провел небольшую экскурсию, в ходе которой рассказал о традициях мумифицирования, характерных для культур разных народов.

Подробнее: Мумии мира

Выстава карцін І.Д. Папова

29 лютага 2016 г. студэнты ІІІ курса біялагічнага факультэта спецыяльнасці “Лясная гаспадарка” (група ЛХ-31) разам з дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі А.М. Палуян наведалі выставу карцін І.Д. Папова ў галерэі імя Гаўрылы Вашчанкі. Студэнтаў уразілі незвычайныя карціны сучаснага беларускага мастака, напісаныя па матывах літаратурных твораў эпохі Сярэднявечча і Рэнесансу, музычных твораў другой паловы ХХ стагоддзя.

Подробнее: Выстава карцін І.Д. Папова

Гісторыя стварэння беларускіх слоўнікаў



У снежні на тэлеканале БТ-3 выйшла ў эфір перадача «Дыя@блог» «Пра мову», госцем якой стаў Дз.Дз. Паўлавец, к.ф.н., дацэнт кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі. Дзмітрый Дзмітрыевіч расказаў тэлегледачам пра гісторыю стварэння беларускіх слоўнікаў.

Як арыентавацца ў моры слоўнікаў? Які з іх лепшы? А які часцей бывае ў руках беларусаў? І ўвогуле, ці хапае слоўнікаў, ці ёсць патрэба ў новых? Калі вам цікава атрымаць адказы на гэтыя і іншыя пытанні, глядзіце перадачу «Дыя@блог» «Пра мову» з Дз.Дз. Паўлаўцом.

http://pramovy.blogspot.com.by/2016/02/blog-post.html

2011 Главная. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates