Гісторыя стварэння беларускіх слоўнікаў
У снежні на тэлеканале БТ-3 выйшла ў эфір перадача «Дыя@блог» «Пра мову», госцем якой стаў Дз.Дз. Паўлавец, к.ф.н., дацэнт кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі. Дзмітрый Дзмітрыевіч расказаў тэлегледачам пра гісторыю стварэння беларускіх слоўнікаў.
Як арыентавацца ў моры слоўнікаў? Які з іх лепшы? А які часцей бывае ў руках беларусаў? І ўвогуле, ці хапае слоўнікаў, ці ёсць патрэба ў новых? Калі вам цікава атрымаць адказы на гэтыя і іншыя пытанні, глядзіце перадачу «Дыя@блог» «Пра мову» з Дз.Дз. Паўлаўцом.