Прафарыентацыйнае мерапрыемства для вучняў ДУА "Гімназіі 56 г.Гомеля імя А.А. Вішнеўскага"
У межах адзінага дня адчыненых дзвярэй 26.04.2025 філалагічны факультэт наведалі вучні 10-11 класаў ДУА "Гімназіі 56 г.Гомеля імя А.А. Вішнеўскага". Яны наведалі літаратурны музей "Alma-mater", экскурсію правяла Фіцнер Т.А. Таксама будучым абітурыентам намеснік дэкана па ІВР З.У. Шведава распавяла пра спецыяльнасці, якія ёсць на факультэце і спецыфіку унутраных экзаменаў. Вучні таксама пагулялі ў гульню "Адгадай слова!"