Легенда пра Белавежскую пушчу

Пушча [pixant.ru - хостинг картинок]

Cа старажытных часоў Белавежская пушча славіцца як унікальны прыродны комплекс у Еўропе. 3 14 стагоддзя яна была месцам, дзе палявалі польскія  каралі, а з канца 18 — царская сям’я і набліжаная да яе шляхта.

 Прыгожай была Белавежская пушча ў мінулым. Статкі ласёў, дзікіх коз, дзікоў хадзілі па лясах. Зайцoў – процьма. Паветра напоўнена водарам кветак, саснова-яловай смалы, папараці, чабoру, шыпшыны, пахам лясных ягад, грыбоў.

 


 Многіх людзей, якія бываюць у Белавежскай пушчы і якія жывуць тут, цікавіць пытанне: адкуль пайшла такая назва? Некаторыя лічаць, што гэта па вялося з лёгкай рукі краязнаўцаў 14 стагоддзя, якія памылкова лічылі, што назва пайшла ад Белай вежы. Камянецкую вежу нярэдка называюць Белай. Збудаванні тыпу Камянецкай вежы называюцца данжонамі. У старажытнасці данжоны бялілі. Aдсюль і пайшла назва Белавежскай пушчы. Па сутнасці ж, Камянецкая вежа ніколі белай не была. Бяліліся толькі нішы, што размешчаны на ўзроўні пятага яруса. Аднак аб назве Белавежскай пушчы і яе наваколля ў народзе бытуюць легенды, паданні, народныя выдумкі, казкі з адлюстраваннем рэальных падзей, сведкамі якіх былі нашы далёкія продкі. Адной з такіх легенд і з’яўляецца вось гэтая.

 На працягу амаль стагоддзя Камянец і Белавежская пушча служылі апорным пунктам ва ўзброеных сутычках паміж Літоўскай дзяржавай і Польшчай. 3 1366 года Каменец у ВКЛ быў ва ўдзеле князя Кейстута, потым (з 1392 года) князя Вітаўта. Князь Вітаўт падараваў сваёй дачцэ ўгоддзі пушчы, бо яна любіла прыроду: розныя кветачкі, кусточкі, лісточкі, шчэбет розных птушак, размову звяроў. Яна разумела, якая жыўнасць на што жаліцца, якая дапамога ёй патрэбна. Любіла наведваць запаведныя мясціны пушчы. Часта аглядала свае ўгоддзі з самага верху Камянецкай вежы. Гэта была самая прыгожая дзяўчына на ўсю ваколіцу: доўгая белая каса, чорныя бровы. Яна вельмі любіла ўборы белага колеру. Узімку насіла футра з белага меху. Улетку – белую сукенку і белы капялюш. Людзі называлі яе белай княжной. Яна была настолькі прывабнай, што ніхто не мог прайсці міма, каб не палюбавацца яе красой. Жаночая краса – адзiн з цудаў прыроды. Яна неаддзельная ад кахання, а каханне злучаецца з вечнасцю. Разам з тым яна і чароўная агалёнасць, і часцінка быцця і свету чалавечнасці. І пакахаў гэтую прыгажуню сын польскага князя Ягайлы. Цудоўнае каханне было ў маладых. Яны абоe любілі прыроду з яе лясамі і жыўнасцю. Вельмі часта марылі, як захаваць для нашчадкаў гэтую прыгажосць. У 1383 годзе князь Януш Мазавецкі, выкарыстаўшы міжусобную барацьбу вялікага князя Ягайлы з Вітаўтам, захапіў Камянец і ўгоддзі пушчы. Каханне маладых людзей было такое вялікае, што яны не маглі жыць аднo без аднаго. Нягледзячы на тое, што бацькі не былі ў згодзе, вырашылі пажаніцца. Дзяўчына чакала свайго каханага ля сцен Камянецкай вежы. Aдсюль яны прыехалі ў горад, які цяпер называецца Беласток. Але праз год Ягайла пасля тыднёвай асады ўзяў штурмам Камянец з яго ўгоддзямі. Памірыўшыся з Ягайлам (1384г.), Вітаўт далучыў Камянец да сваіх зямель. Вось тут і вырашылі бацькі ўзаконіць шлюб сваіх дзяцей. Шлюбны рытуал правялі ў Камянцы. Aдсюль на белых конях, у белай калясніцы, у белым убранні жаніх і нявеста, аб’ехаўшы тры разы Камянецкую вежу, накіраваліся ў горад, які зараз называецца Белавеж. Тут маладыя пасяліліся. Дарога, па якой ехалі, была ўсланая белым палатном, якое ткалі з ільну жанчыны пушчанскіх вёсак, затым адбельвалі ў рэчцы. На паверсе замка, дзе жылі маладыя, былі вежы, пафарбаваныя ў белы колер. Усё, што было звязана з белай княжной, атрымала адпаведныя назвы: на польскiм баку - гарады Бяла-Падляска, Беласток, Белавеж, а ў Камянецкім раёне – Белая вежа, Белавежская пушча, вёскі Падбела, Падбельскія Агароднікі, Белая і рака Белая. А мeсцa, дзе мы жывем, – Белавежскі край.



2011 Легенда пра Белавежскую пушчу. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates