Прафарыентацыйная работа ў Гомельскім абласным інстытуце развіцця адукацыі

20.02.2025 Дацэнт кафедры беларускай літаратуры ГДУ імя Ф.Скарыны Фіцнер Т.А. у межах прафарыентацыйнай работы выступіла перад настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры, што прыехалі на курсы павышэння кваліфікацыі ў Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі. Настаўнікам была прадстаўлена прэзентацыя пра факультэт, спецыяльнасці, на якія можна паступаць у гэтым годзе, а таксама пра ўнутраныя экзамены на кожную са спецыяльнасцей. Таццяна Адамаўна выявіла спадзяванне, што настаўнікі данясуць інфармацыю да сваіх вучняў у раёны Гомельскай вобласці, чым паспрыяюць факультэту.

Віншуем усіх са святам роднай мовы!

На філалагічным факультэце сёння дзень пачаўся з флэшмобу “Ці ведаеш ты беларускую мову?”. Студэнтаў і выкладчыкаў сустракалі дзяўчаты ў беларускіх касцюмах з віншаваннем і цікавіліся веданнем рускіх слоў па-беларуску. На памяць усім уручалі карткі з беларускімі словамі. Святочную атмасферу ўзмацняла гучанне песень на беларускай мове

Таямніцы роднай мовы

Інтэлектуальны турнір з такой назвай прайшоў 20 лютага ў групе РФ-21.  Гэта адно з мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы, якія традыцыйна праводзяцца на філалагічным факультэце.

Студэнты спаборнічалі за званне знаўцы беларускай мовы. Яны раскадзіравалі лічбавыя сімвалы, каб выявіць дэвіз турніру, разгадвалі загадкі-жарты, выступалі ў якасці перакладчыкаў, успаміналі словы беларускай народнай песні, складалі сінквейн.

Мерапрыемства прыдумалі і правялі Дар'я Дубкова і Віялета Пелагейчык.

З 21 лютага 2000 года штогод адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, каб спрыяць абароне і захаванню ўсіх моў свету. Традыцыйнае мерапрыемства кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства і сёлета нагадала ўсім удзельнікам аб неабходнасці беражлівых адносін да роднай мовы.

Дацэнт кафедры беларускай літаратурыуры ГДУ імя Ф.Скарыны выступіла перад настаўнікамі

20.02.2025 Дацэнт кафедры беларускай літаратуры ГДУ імя Ф.Скарыны Фіцнер Т.А. у межах прафарыентацыйнай работы выступіла перад настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры, што прыехалі на курсы павышэння кваліфікацыі ў Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі. Настаўнікам была прадстаўлена прэзентацыя пра факультэт, спецыяльнасці, на якія можна паступаць у гэтым годзе, а таксама пра ўнутраныя экзамены на кожную са спецыяльнасцей. Таццяна Адамаўна выявіла спадзяванне, што настаўнікі данясуць інфармацыю да сваіх вучняў у раёны Гомельскай вобласці, чым паспрыяюць факультэту.

ПРАФАРЫЕНТАЦЫЙНАЯ РАБОТА

    Студэнты групы БЗА-21 падчас практыкі ва ўстанове адукацыі “Сярэдняя школа № 19” правялі прафарынтацыйнае мерапрыемства для вучняў 11 класаў. Студэнты расказалі выпускнікам пра філалагічны факультэт ГДУ імя Ф.Скарыны, пра спецыяльнасці, падрыхтоўка па якіх ажыццяўляецца на факультэце. Навучэнцы былі  азнаёмлены з гісторыяй Гомельскага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны,  высокім статусам нашай навучальнай установы.

 Школьнікам была прадэманстравана цікавая прэзентацыя, а таксама ролік, зняты студэнтамі нашага факультэта пра спецыфіку вучобы на факультэце.

Будзем спадзявацца, што ў верасні мы пабачым вучняў школы сярод нашых студэнтаў.

2011 Мероприятия. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates