Канферэнцыя вучняў “Пошук” 2023
28.10.2023 праходзіў выніковы этап гомельскай абласной навукова-практычнай канферэнцыі вучняў “Пошук”. Праца секцый праходзіла на базе ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Гомеля”. Папярэдне членамі экспертнай камісіі – выкладчыкамі факультэта – былі вызначаны лепшыя навуковыя работы, улічвалася актуальнасць тэмы, пастаноўка мэты і задач работы, іх дасягненне і практычная значнасць. Выкладчыкі філалагічнага факультэта працавалі ў журы 4 секцый:
“Лінгвістыка (беларуская мова)” (дац. Воінава А.М. і дац. Шведава З.У.);
“Літаратуразнаўства (беларуская літаратура)” (дац. Брадзіхіна А.В., дац. Фіцнер Т.А.);
“Лингвистика (русский язык)” (ст. выкл. Асенчык А.Ф., ас. Беладзед В.А.);
“Литературоведение (русская литература)” (дац. Цыбакова С.Б., ст. выкл. Грачанікава Я.Л.).
28 кастрычніка журы ацэньвала прадстаўленне работы і ўменне вучняў весці дыскусію, якія паказалі, што вучні зацікаўлены навуковай работай, валодаюць матэрыялам і здольныя прадаўжаць работу ў вызначаным накірунку. Трэба адзначыць крэатыў у падыходзе да відэапрадстаўлення работы.
З.У. Шведава