Знаёмства з ТРК “Гомель”

Навучэнцы першага курса філалагічнага факультэта спецыяльнасті “Журналістыка” ГДУ імя Францыска Скарыны наведалі тэлерадыёкампанію ў рамках удзелу ў тэлеперадачы "Чорнае і белае" і стварэння новага тэлевізійнага праекта. Гэтая ўнікальная падзея дапамагла студэнтам зразумець, што сабой ўяўляе тэлерадыёвяшчанне, дазволіла адчуць атмасферу студыі, убачыць, як ствараецца і вядзецца тэлепраграма, пазнаёміцца ​​з працай журналіста, рэжысёраў і тэхнічнага персаналу.

Студэнты атрымалі магчымасць паразмаўляць з прафесіяналамі сваёй справы, задаць ім пытанні, даведацца пра тонкасці прафесіі і асаблівасці працы журналіста. Гэта было не толькі важным досведам, але і стымулам для далейшага навучання і развіцця.

Новы тэлевізійны праект студэнтаў журналісцкай кафедры яшчэ ў распрацоўцы. Аднак ужо вядома, што на гэтай тэлеперадачы будуць асвятляцца сацыяльна значныя тэмы. Кожны выпуск будуць наведваць новыя госці, прафесіяналы сваёй справы, каб абмяркоўваць надзённыя праблемы з моладдзю.

Знаёмства з ТРК “Гомель” дазволіла не толькі паглыбіць веды студэнтаў, але і натхнілі іх на далейшыя дасягненні ў галіне журналістыкі. Навучэнцы першага курса філалагічнага факультэта ўпэўнены, што наведванні тэлерадыёкампаніі і стварэнне новага тэлевізійнага праекта стануць важным этапам у іх навучанні.

Знаёмства з ТРК

2011 Знаёмства з ТРК “Гомель”. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates